Урад адкрыў аэрадром Орша для выканання міжнародных палётаў паветраных судоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 жніўня 2017 года №651, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць на аэрадроме Орша ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццяўленне памежнага, мытнага, санітарна-каранціннага і іншых відаў кантролю.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары