Свет22

На Карыбы і ЗША рухаецца магутны ўраган «Ірма»

На выспы Карыбскага басейна, а таксама паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША насоўваецца ўраган «Ірма», які называюць самым магутным ураганам у Атлантыцы за апошняе дзесяцігоддзе.

Ураган ужо дасягнуў пятай, максімальнай катэгорыі — ён мацней за ўраган «Харві», які раней абрынуўся на ўзбярэжжа Тэхаса і прывёў да катастрафічнай паводкі.

Ураган такой сілы лёгка можа зрываць разбураць і разбіваць шыбы, а таксама выдзіраць пальмы і ператвараць іх у снарады, якія могуць забіваць людзей. Як адзначаюць спецыялісты, па меры прасоўвання ўраган будзе толькі набіраць моц.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў рэжым надзвычайнага становішча ў штаце Фларыда і на заморскіх амерыканскіх тэрыторыях у Пуэрта-Рыка і на Віргінскіх выспах.

Хуткасць ветру ў цэнтры ўрагану дасягае 300 км/г. У цяперашні час ўраган, які ўзнік у цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна, праходзіць непадалёк ад Малых Антыльскіх выспаў.

Раней папярэджанне аб урагане было выпушчана для Антыгуа і Барбуда, Сэнт-Кітс і Нэвіс, выспаў Ангілья і Мантсерат, Сэн-Мартэн, Сен-Бартэлэмі і Дурга.

Многія аэрапорты закрытыя, авіякампаніі альбо адмянілі рэйсы, альбо прымаюць рашэнне па фактычнай надвор'і ў пункце прызначэння.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра пінскую справу, год у ШІЗА і турэмную салідарнасць4

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя3

Былы расійскі прадпрымальнік змяняе правілы гульні ў еўрапейскім пераўзбраенні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць