Тэатр22

Міхаіл Краснабаеў стаў мастацкім кіраўніком віцебскага Коласаўскага тэатра

Міхаіл Краснабаеў стаў мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, паведамляе БелТА. Рашэнне аб прызначэнні рэжысёра Коласаўскага тэатра яго мастацкім кіраўніком было прынята сёння на агульным сходзе калектыву. Мерапрыемства прайшло з удзелам міністра культуры Барыса Святлова.

Увесь творчы шлях Міхаіла Краснабаева звязаны з віцебскім тэатрам. Ён прыйшоў сюды працаваць артыстам у 1985 годзе пасля заканчэння тэатральнага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У 2000—2001 гадах Міхаіл Краснабаеў прайшоў рэжысёрскую падрыхтоўку ў Маскве (вучыўся ў народнага артыст Расіі Пятра Фаменкі). У 2004 годзе стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам Коласаўскага тэатра.

Першы пастаўлены ім спектакль — «Вераб'іная ноч» па матывах пралогу да рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць». Трэба адзначыць, што спектаклі па творах Караткевіча займаюць асаблівае месца ў творчасці Міхаіла Краснабаева. У апошніх гадах ён паставіў у тэатры спектаклі «Да трэціх пеўняў», «Шукаем тэнара!», «Смяротны нумар», «Снежная каралева», «Прыгоды Дзюймовачкі», «Доктар філасофіі».

Цяпер рэжысёр працуе над аднаўленнем спектакля «Перабор» па творы Херберта Бергера, прыступае да пастаноўкі п'есы Максіма Горкага «Апошнія».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць