Як стала вядома «Нашай Ніве», у апошнія дні вучэнняў «Захад-2017» у Беларусь збіраюцца прыляцець начальнік генеральнага штаба Расіі Валерый Герасімаў, а таксама міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

На асобных палігонах рыхтуюцца да прыняцця высокіх гасцей.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка перадумаў ляцець у Расію для інспектавання вучэнняў на расійскіх палігонах. 

Вучэнні «Захад-2017» пачаліся 14 верасня і працягнуцца да 20 верасня. У іх задзейнічаны 12 700 вайскоўцаў (з іх каля 10 тысяч — у Беларусі), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі, больш за 40 самалётаў і верталётаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0