Свет44

Макрон прапанаваў стварыць адзіную армію ЕС да 2020 года

Еўрапейскаму Саюзу неабходныя агульны абаронны бюджэт і сумесная армія. Пра гэта заявіў, выступаючы перад студэнтамі Сарбоны з праграмнай прамовай аб рэфармаванні ЕС, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, паведамляе DW.

«Бяспека — гэта аснова любой палітычнай супольнасці», між тым Еўропа сутыкнулася з падвойным выпрабаваннем — «паступовым і непазбежным» адчужэннем ЗША і пагрозы тэрарызму, падкрэсліў Макрон. На яго думку, агульнаеўрапейская армія павінна з'явіцца да 2020 года ў дадатак да ўзброеных сіл НАТА.

Закрануўшы пытанні эканомікі, французскі прэзідэнт паўтарыў ідэю, з якой неаднаразова выступаў у ходзе выбарчай кампаніі: ён перакананы, што краінам, якія ўваходзяць у зону еўра, неабходны адзіны бюджэт. Адной з магчымасцяў фінансавання такога бюджэту магло б стаць увядзенне спецыяльнага падатку, заявіў Эманюэль Макрон. Толькі зона еўра «з моцнай і міжнароднай валютай» можа забяспечыць аснову для еўрапейскай эканомікі, здольнай скласці канкурэнцыю на глабальным узроўні, падкрэсліў ён.

Яшчэ адным ключавым момантам выступу Макрона стала праблема міграцыі. У прыватнасці, ён прапанаваў стварыць адзінае агенцтва па справах бежанцаў, каб спрасціць працэдуру іх прыёму. Прэзідэнт Францыі таксама перасцярог ад пагрозы росту нацыяналістычных настрояў ва ўмовах прытоку мігрантаў, заявіўшы, што гэта ідзе насуперак з прынцыпамі адзінай Еўропы. Макрон нагадаў, што па выніках парламенцкіх выбараў у Германіі 24 верасня ў бундэстаг прайшла правая партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая набрала 12,6% галасоў. «Мы не думалі, што мінулае вернецца», — пракаментаваў ён гэты вынік.

Разважаючы пра перспектывы Еўрасаюза, Эманюэль Макрон назваў цяперашнюю Еўропу «занадта слабой, занадта павольнай, занадта неэфектыўнай». «Адзіны шлях, які гарантуе наша будучыня, — гэта аднаўленне незалежнай, адзінай і дэмакратычнай Еўропы», — сказаў на заканчэнне ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць