Грамадства4949

Міністр Карпенка пра гімназічныя класы: У адукацыі не павінна фарміравацца «нейкая элітарнасць»

Міністр адукацыі Ігар Карпенка, былы старшыня Камуністычнай партыі Беларусі, у эфіры АНТ паспрабаваў патлумачыць сэнс рэалізуемай ім рэформы гімназій.

Спачатку Карпенка пахваліў савецкую ўладу, якая змагла зрабіць адукацыю агульнадаступнай і ліквідаваць яе саслоўнасць.

«І калі мы кажам пра фарміраванне нашай сістэмы адукацыі, яна павінна быць роўнадаступнай. Не павінна фарміравацца нейкая элітарнасць, а сістэма адбору таленавітых дзяцей не павінна пераўтварацца ў спаборніцтва кашалькоў бацькоў ці ў нейкі бізнэс. Гэта можа наняць рэпетытара, а гэта не можа».

Карпенка мяркуе, што экзамен у гімназію пасля 4 класа непатрэбны, бо жаданне атрымаць больш якасную адукацыю — «не свядомы выбар дзіцяці». А вось калі вучань дойдзе на 9 класа, то зможа вызначыцца, якім шляхам рушыць далей. Ці то заставацца ў школе, ці то ісці ў ПТВ, ці то шукаць сабе «гімназічны» клас.

* * *

Ігар Карпенка нарадзіўся 28 красавіка 1964 у Навакузнецку (Кемераўская вобласць Расіі) Скончыў БДПУ як настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы. Працаваў у БДПУ. У 2004-2012 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, у 2011-2016 — намеснік старшыні Мінгарвыканкама па ідэалогіі, з 2016 — міністр адукацыі. У 2012-2016 узначальваў Камуністычную партыю Беларусі.

* * *

Пяць фактаў пра кіраўніка Кампартыі Ігара Карпенку, новага міністра адукацыі

Ігар Карпенка ўладкаваў у Мінадукацыі скандальнага пісьменніка-камуніста Андрэя Лазуткіна

Каментары49

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць