Афіша

16 лістапада — прэзентацыя кнігі ўспамінаў Вікенція Мароза «Перажытае-незабытае»

Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8). Пачатак у 18.00.

16 лістапада пройдзе прэзентацыя кнігі Вікенція Мароза «Перажытае-незабытае». Гэта кніга ўспамінаў, аповедаў і краязнаўства.

У ёй аўтар, сябра Саюза беларускай моладзі, распавядае пра жыццё пад Польшчай, першыя Саветы, жыццё пад акупацыяй, вайну і пасляваенны перыяд.

«Перажытае-незабытае» — першая кніга 93-гадовага пісьменніка. На прэзентацыі сын аўтара Уладзімір Мароз — вядомы пісьменнік, сцэнарыст і кінарэжысёр — прачытае ўрывак з кнігі і некалькі сваіх вершаў, якія непасрэдна звязаныя з тэкстам твора.

Дарэчы, Уладзімір з’яўляецца рэдактарам кнігі і аўтарам прадмовы да яе. 

Прэзентацыя адбудзецца 16 лістапада ў 18:00 у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура (вул. Азгура, 8).

Кніга «Перажытае-незабытае» ёсць у інтэрнэт-кнігарні і ў краме выдавецтва «Галіяфы» на Нямізе, 3 (цокальны паверх, пав. 66).

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць