Свет55

Камандзір ПВК Вагнера ўзначаліў рэстаранны бізнэс «кухара Пуціна»

ТАСС

Гендырэктарам ТАА «Канкорд менеджмент і кансалтынг», паводле дадзеных базы «СПАРК-Інтэрфакс», 14 лістапада стаў Дзмітрый Валер'евіч Уткін — поўны цёзка меркаванага камандзіра ПВК Вагнера. На гэтай пасадзе ён змяніў Анастасію Саўціну. Прозвішча, імя і імя па бацьку новага менеджара супадае з імем меркаванага камандзіра ПВК Вагнера.

РБК накіраваў афіцыйны запыт прадстаўнікам Яўгена Прыгожына. Крыніца РБК у атачэнні Прыгожына пацвердзіла, што гаворка ідзе пра меркаванага камандзіра ВВК Вагнера.

«Канкорд менеджмент і кансалтынг», паводле інфармацыі на сайце кампаніі, уваходзіць у ГК «Канкорд» (саўладальнік пецярбургскі бізнэсмэн Яўген Прыгожын). Фірма з'яўляецца кіруючай кампаніяй рэстараннага холдынгу Прыгожына. Ёй належаць некалькі рэстаранаў у Маскве, а таксама сетка буцікоў «Музей шакаладу».

Кампанія Прыгожына «Канкорд М» пастаўляе харчаванне для Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Расіі. Бізнэсмэн займаецца пастаўкамі 90% абедаў у маскоўскіх школах, звязаныя з ім структуры выйгралі тэндары на ўборку ў казармах і навучальных установах Мінабароны.

Пецярбургскае выданне «Фонтанка» неаднаразова называла Уткіна камандзірам прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Упершыню «група Вагнера» з'явілася на Блізкім Усходзе незадоўга да таго, як Расія стала афіцыйна разгортваць свае вайсковыя базы ў Сірыі. У групе служылі амаль 2,5 тыс. чалавек. Байцы «Вагнера» таксама бралі ўдзел у баях на паўднёвым усходзе Украіны.

Вагнер, па дадзеных «Фантанкі», — гэта баявы пазыўны Уткіна. Камандзір групы з'яўляецца афіцэрам запасу і раней служыў у пскоўскай брыгадзе ГРУ. У снежні 2016 года Уткін быў запрошаны на прыём у гонар святкавання Дня герояў Айчыны ў Георгіеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп7

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць