Улада11

Супрацоўнікаў фірмы‑імпарцёра «Садочка» перавялі зь Менску ў Жодзіна

Супрацоўнікі фірмы (9 рэгіянальных прадстаўнікоў, дырэктар і намесьнік) былі затрыманыя ў жніўні па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня. 28 жніўня ім прад’явілі абвінавачваньне. Ужо ва ўкрыцьці даходаў і нясплаце падаткаў.

У следчы ізалятар Жодзіна перавялі ў суботу 11 супрацоўнікаў фірмы‑імпарцёра соку «Садочок». Дагэтуль яны знаходзіліся ў мінскім следчым ізалятары.

Нагадаем, супрацоўнікі фірмы «Владпродимпорт» (9 рэгіянальных прадстаўнікоў, дырэктар і намеснік) былі затрыманыя ў жніўні па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня.

Без прад’яўлення абвінавачвання і іншых следчых дзеянняў арыштаваныя знаходзіліся за кратамі 10 дзён. 28 жніўня ім прад’явілі абвінавачванне. Але ўжо ва ўкрыцці даходаў і няплаце падаткаў.

Сваякі затрыманых напісалі ліст на імя кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта і Рады бяспекі з просьбай разабрацца ў сітуацыі.

Адказы ўжо прыйшлі. Вось што паведаміў Еўрарадыё бацька арыштаванага рэгіянальнага прадстаўніка фірмы ў Баранавічах Віктар Дранюк:

«Яны «адпісаліся». Адміністрацыя прэзідэнта адправіла заяву ў міліцэйскае ведамства г. зн. тым, на каго скардзімся. Ну а Саўбез адправіў ліст у пракуратуру, а Генпракуратура адправіла ў Мінскую гарадскую пракуратуру. І пакуль канчатковага адказу ніхто нам не даў».

Тым часам, паводле Віктара Дранюка, у справе «Садочка» выявілася раней невядомая дэталь:

«Ёсць яшчэ адна падобная фірма ў Беларусі, якая пастаўляе такія ж сокі.
Я пакуль яе не буду называць, але ведаю яе назву. І якраз тая фірма, пра якую я гавару, пастаўляла іх кантрабандай, гандлявала па «чорным» за наяўныя».

Гэтую другую фірму праваахоўныя органы чамусьці не чапаюць, хоць усё і ведаюць, падкрэслівае Дранюк.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць