Здарэнні22

Вынесены прысуд фігурантам справы аб камерцыйным шпіянажы ў Брэсце, якія спрабавалі перапрадаць у Расію рэцэпт фарбы

У судзе Ленінскага раёна Брэста сёння абвясцілі прысуд па крымінальнай справе аб камерцыйным шпіянажы, перадае БелТА.

Фігуранты гэтай рэзананснай справы незаконна атрымалі звесткі пра тэхналогію вытворчасці смалы і рэцэптуры фарбы, якія выкарыстоўваюцца для нанясення дарожнай разметкі і былі распрацаваныя і выкарыстоўваліся пры вытворчасці СТАА «СТіМ Брэст». Звесткі, якія ўяўлялі камерцыйную таямніцу прадпрыемства, яны збіраліся перадаць заказчыку з Расіі. У якасці ўзнагароды фігуравала сума 1 мільён расійскіх рублёў (больш за $15 тысяч).

За атрыманне інфармацыі фігуранты перадалі службовай асобе прадпрыемства ў якасці хабару $2,5 тыс. Усяго ж планавалася, што сума будзе ўдвая большай. Мужчыны былі затрыманыя пры перадачы часткі грошай у гарадскім парку Брэста 31 ліпеня супрацоўнікамі шостага ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі і АМАП.

Абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну і раскаяліся.

Сёння суд прызнаў 48-гадовага жыхара Брэста і 41-гадовага жыхара Мінска вінаватымі ў злачынствах па ч.1 ст.254 КК (камерцыйны шпіянаж), а таксама ч.1 арт.14 і ч.2 арт.431 КК (замах на дачу хабару ў буйным памеры). Канчаткова ім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 400 базавых велічынь (Br9,2 тыс.).

Таксама з абодвух фігурантаў ў салідарным парадку ў даход дзяржавы ў месячны тэрмін будзе спагнаны вартасны эквівалент беспадстаўна набытай выгады ў памеры Br528.

Маёмасць асуджаных будзе знаходзіцца пад арыштам да поўнай выплаты штрафаў. Асуджаныя будуць адбываць пакаранне па месцы жыхарства. Мера стрымання да ўступлення прысуду ў законную сілу засталася ранейшай — падпіска аб нявыездзе і адпаведныя паводзіны.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Акрамя таго, суд вынес прыватную пастанову, у якой звярнуў увагу кіраўніка СТАА «СТіМ Брэст» на актыўную грамадзянскую пазіцыю і прававую свядомасць работніка прадпрыемства, актыўныя дзеянні якога спрыялі раскрыццю злачынства і выкрыццю вінаватых асоб.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі10

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю39

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі10

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць