Пасцеля — ідэальнае асяроддзе для размнажэння грыбковых культур, а таксама шмат якіх іншых мікраарганізмаў. Пра гэта выданню Business Insider заявіў мікрабіёлаг Нью-Ёркскага ўніверсітэта Філіп Т'ерна.
У адных толькі наўлечках можа быць да 16 відаў грыбковых арганізмаў, а акрамя іх ёсць і тыя, што канцэнтруюцца ў складках прасціны і падкоўдраніка. Яны могуць стаць прычынай развіцця самых розных захворванняў.
Пры гэтым разам з бактэрыямі і грыбкамі, якія з'яўляюцца ў сувязі з потавыдзяленнем, у бялізне таксама жывуць небяспечныя мікраарганізмы, якія трапляюць у ложак разам з пылам, глебай, поўсцю жывёл і экскрэментамі. Усё гэта можа выклікаць як мінімум сімптомы алергічных захворванняў.
Мікробы актыўна размнажаюцца ў складках пасцелі праз тое, што ў час сну мы ствараем цёплае і вільготнае асяроддзе, якое якраз і спрыяе размнажэнню бактэрый.
Штогод падчас сну арганізм чалавека выдзяляе каля 98 літраў поту, адзначаецца ў артыкуле.
Мікрабіёлаг раіць мыць пасцелю як мінімум раз на тыдзень, бо за гэты час небяспечны мікрасвет можа ператварыцца ў рэальную пагрозу для здароўя чалавека.
Каментары