Навука і тэхналогіі77

Навукоўцы змясцілі копію «мозга» чарвяка ў робата «Лега» — і той пачаў рухацца ВІДЭА

Міжнародная каманда даследчыкаў праекта OpenWorm змясціла «мозг» круглага чарвяка ў Lego-робата. Для гэтага аўтары працы склалі карту сувязяў паміж 302 нейронамі чарвяка, а затым зымітавалі іх у камп'ютарнай праграме, піша Science Alert.

Чарвяк Caenorhabditis elegans, які мае даўжыню каля 1 мм

Даследчыкі здолелі змадэляваць мозг чарвяка ў лічбавым фармаце і загрузіць яго ў робата. 

Гэты робат Lego мае ўсе неабходныя часткі, эквівалентныя часткам цела чарвяка: санарны датчык, які дзейнічае ў якасці нюхальнай сістэмы, і набор маторчыкаў, якія выконваюць функцыю маторных нейронаў, з кожнага боку яго цела.

Дзіўна, але без якіх-небудзь загадзя ўнесеных запраграмаваных інструкцый лічбавая версія нейроннае сістэмы чарвяка Caenorhabditis elegans сапраўды здольная кіраваць робатам.

«Робат здольны паводзіць сябе аналагічна жывым Caenorhabditis elegans. Знешняя стымуляцыя датчыка, які сімулюе яго орган нюху, прымушае робата спыніцца. Дакрананне да пярэдніх і задніх сэнсарных датчыкаў, а таксама стымуляцыя сэнсара, які адказвае за харчовую сістэму, прымушае яго рухацца наперад або назад», — адзначаюць распрацоўшчыкі.

C.elegans даўжынёй каля 1 мм мае адну з самых «простых» нервовых сістэм: дарослая асобіна складаецца з 959 клетак і мае ўсяго 302 нейроны, сувязі паміж якімі былі цалкам апісаныя. У сувязі з гэтым C. elegans з'яўляецца зручным аб'ектам для вывучэння механізмаў кіравання рухамі і перадачы сігналаў па нейронных сетках.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць