Навука і тэхналогіі44

Apple упершыню прызналася ў наўмысным запавольванні працы старых iPhone

Кампанія Apple прызнала, што наўмысна зніжае хуткасць працы некаторых старых мадэляў iPhone, паведамляе TechCrunch.

У пачатку снежня некаторыя карыстальнікі смартфонаў кампаніі распавялі пра праблему запаволення працы старых мадэляў iPhone. Сапраўды выявілася, што смартфоны пачынаюць працаваць хутчэй пасля замены акумулятара.

У прэс-службе Apple адзначылі, што ўводзяць гэтую «функцыю» для таго, каб забяспечыць лепшую працу ўсталяваных у смартфонах акумулятараў.

Падкрэсліваецца, што абмежаванне дазваляе павысіць працягласць працы батарэі і перасцерагае ад праблемы з раптоўнымі адключэннямі апаратаў падчас халоднага надвор'я.

Пры гэтым, на думку прадстаўнікоў Apple, карыстальнікі ў большасці выпадкаў не заўважаюць паніжэнне тактавай частаты працэсараў.

«Летась мы дадалі гэтую функцыю ў iPhone 6, iPhone 6s і iPhone SE, каб прадухіліць самавольныя адключэнні. У бліжэйшы час яна з'явіцца і на iPhone 7 з выхадам абнаўлення iOS 11.2», — заявілі ў кампаніі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць