Здарэнні4242

Курсанты вайсковага факультэта чатыры гады збіралі грошы на выпускны. Сяржант растраціў і павесіўся

«Нашай Ніве» стала вядома пра трагедыю, якая ўвесну 2017 года адбылася на вайсковым факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).

Выпускны курс меў адзначаць сканчэнне вучобы: па курсанцкай завядзёнцы грошы на выпускны адкладаюцца з першага курса, так было і тут — курсанты здавалі ўнёскі свайму сяржанту, намесніку камандзіра ўзвода Яўгену Б.

Некалькі гадоў курсанты давяралі Яўгену свае грошы, але бліжэй да выпускнога выявілася, што арганізаваць свята не ўдасца — сяржант развёў сабраныя грошы на асабістыя патрэбы.

Курсанты звярнуліся па дапамогу да начальніка курса, але той толькі схаваў здарэнне ад кіраўніцтва факультэта. А неўзабаве кіраўнік змяніўся.

Новы начальнік падышоў да справы рашуча, пагаварыў з Яўгенам і — зноў-такі не паведамляючы свайму кіраўніцтву — узяў з яго слова вярнуць грошы.

У выніку сяржант папрасіў звальненне, каб нібыта з'ездзіць па грошы, але ўжо не вярнуўся. 30 сакавіка ён зрабіў сабе смерць.

«На выпускныя трэба ж сталы накрыць, машыны арандаваць і гэтак далей. Трэба было ўносіць перадаплату, а грошай — пуста. Яму трэба было кампенсаваць грошы да канца сакавіка, здаецца. Ніякіх падводных камянёў у гэтай гісторыі няма, на яго не ціснулі і не здзекаваліся, як у Печах, напрыклад. Ён сам гэта [самагубства] зрабіў», — расказаў «Нашай Ніве» сваяк загінулага.

Сваякі таксама кажуць, што памер сумы, якую Яўген быў вінны, ім не паведамілі.

Аднагрупнікі хлопца, якія сталі лейтэнантамі, колькасць грошай таксама не называюць — кажуць, што ім цяжка і не хочацца пра гэта гаварыць.

Кіраўніцтва вайсковага факультэта БДУІР не каментуе здарэння.

Паходзіў загінулы з Гродна. Ён трохі адвучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, быў адлічаны за прагулы, аднак пасля перапаступіў у БДУІР.

Хлопцу было 26 гадоў. 

* * *

Просім быць стрыманымі ў каментах да гэтага артыкула.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы6

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ2

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы6

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць