У Мінску святочная ілюмінацыя будзе працаваць кожны дзень да праваслаўнага Раства

Фота Вольгі Афіцэравай
Святочная ілюмінацыя будзе працаваць у сталіцы кожны дзень да праваслаўнага Раства ўключна замест чаканых раней 11 дзён. Пра гэта TUT.BY распавялі ў «Мінскгарсвятле».
Нагадаем, першапачаткова планавалася, што святочную ілюмінацыю на асноўных праспектах і вуліцах будуць уключаць толькі ў перадсвяточныя і святочныя дні. Але ў Мінгарвыканкаме прынялі рашэнне, што ілюмінацыя на Незалежнасці і Пераможцаў будзе будзе працаваць да 7 студзеня ўключна, распавёў дырэктар «Мінгарсвятла» Славамір Грыневіч.
Час працы падсвятлення - з 6 да 9 гадзін, а таксама з 17.20 да 23.00.
-
Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей
-
«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе
-
Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову
Каментары