Свет33

Нацпаліцыя Украіны: следства пакуль не ўстанавіла асобаў забойцаў Шарамета

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў заяўляе, што следства пакуль не выйшла на асобаў, якія падазраюцца ў забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета, паведамляе Радыё Свабода.

«Асобы, які ўчынілі гэтае забойства Паўла Шарамета, на жаль, не ўстаноўленыя пакуль што», — сказаў Сяргей Князеў сёння ў Кіеве падчас выніковай прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі мяркуе, што рашэнне ўтаямнічыць судовыя рашэнні ў справе пра забойства Паўла Шарамета было апраўданым, бо гэта пазбаўляе верагодных падазраваных асобаў магчымасці адсочваць крокі следства ў расследаванні.

У той жа час Сяргей Князеў адзначыў, што ў снежні на тэрыторыі шасці рэгіёнаў Украіны былі затрыманыя пяць актыўных удзельнікаў арганізаванай злачыннай групоўкі, якая забівала людзей ды падрывала аўтамабілі. «Арганізатар гэтай групоўкі затрыманы на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Нам дапамагалі супрацоўнікі паліцыі Малдовы, Румыніі, Ізраіля, зараз маем кантакты з праваахоўнымі органамі Італіі», — дадаў ён.

Распавядаючы пра эпізоды гэтай справы, кіраўнік Нацпаліцыі Украіны дадаў: удзельнікі групоўкі «1 мая на тэрыторыі адной з навучальных устаноў у Кіеве ажыццявілі выбух, заклаўшы міну, дарэчы, менавіта такую, як была закладзеная пад аўтамабіль журналіста Паўла Шарамета». Аб’ектам замаху быў адзін з кіеўскіх прадпрымальнікаў, але той уратаваўся, не патрапіўшы ў эпіцэнтр выбуху. У той ж час Сяргей Князеў не назваў прамой сувязі гэтай справы з забойствам Паўла Шарамета.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі22

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі22

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць