Здарэнні2121

Дырэктар фірмы гвалтаваў дзяцей і прымушаў займацца прастытуцыяй — міліцыя распавяла пра паляванне на педафілаў

За апошнія 5 гадоў колькасць выяўленых фактаў педафіліі павялічылася ў 15 разоў.

Падрабязнасці распавёў Дзмітрый Цаюн, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС.

У мінулым годзе дзеці падвяргаліся гвалту 581 раз, што на 84,4% вышэй за паказчыкі 2016 года. Пры гэтым 361 факт педафіліі адносіцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Дзмітрый Цаюн прывёў некалькі прыкладаў.

«Дарослы пад выглядам малалетняй дзяўчынкі знаёміўся з аднагодкамі ў сацыяльных сетках і ў час размовы ўгаворваў іх займацца сэксуальным самазадавальненнем. Усе запісвалася і транслявалася праз вэб-камеру, а ў наступным тыражавалася ў інтэрнэце. У выніку мужчыну асудзілі на некалькі гадоў за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі, — распавёў Цаюн. — Іншы мужчына, дырэктар фірмы, выкарыстаў выдуманыя акаўнты ў сацсетках для знаёмства з малалетнімі дзяўчаткамі, якіх прымушаў або ўгаворваў займацца прастытуцыяй. А ў наступным і сам гвалтаваў іх за грошы. Агулам мы налічылі больш за 40 эпізодаў злачыннай дзейнасці, за якія педафіла адправілі ў турму на 11 гадоў».

Міліцыянт адзначыў, што цяпер праца ідзе не толькі пасля заяў ад бацькоў пацярпелых, плюс міліцыя актыўна выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі.

«Але віртуальная перапіска з непаўналетнім на тэму сэксу, абмен інтымнымі фатаграфіямі падчас анлайн-трансляцыі застаюцца па-за прававым полем. І пакараць вычварэнцаў нельга толькі па адной прычыне:

шэраг зацікаўленых дзяржорганаў не ўзгадняюць праект закона аб увядзенні крымінальнай адказнасці за ўсталяванне псіхалагічнага кантакту з падлеткамі з мэтай сэксуальных адносін (грумінг) і за захоўванне без мэты распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі»,

— падкрэсліў Цаюн.

Нярэдка педафілы пачынаюць сваю «кар’еру» з праглядаў дзіцячага порна, ствараюць своеасаблівыя калекцыі відэа. І толькі пасля пераходзяць да актыўных дзеянняў.

Асобная праблема — маўчанне як саміх ахвяр, так і іх сваякоў ці сваякоў злачынцаў, адзначыў Дзмітры Цаюн. Бываюць выпадкі, калі самі пацярпелыя не хочуць даваць паказанні, бо баяцца застацца з клеймом «ахвяры педафіла». Ці маці згвалтаванай дзяўчынкі не агучвае бяду — бо спадзяецца захаваць сям’ю і баіцца, што пра яе пачнуць гаварыць суседзі. А часам і самі дзеці, якія перажылі гвалт чужым чалавекам, баяцца расказваць штосьці бацькам, бо думаюць, што заміж падтрымкі іх укараюць. Таму нярэдка выкрыццё педафіла — справа выпадковая, і за мінулы час у злачынцы з’яўляюцца новыя ахвяры, якіх можна было б пазбегнуць.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць