Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч, да якога павінна была перайсці бронза 50-кіламетровага марафона Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, усё ж не атрымае гэты медаль, паведамляе sport.tut.by.
1 лютага стала вядома, што Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане адмяніў пажыццёвую дыскваліфікацыю 28 расійскіх спартоўцаў ад Алімпійскіх гульняў і пастанавіў вярнуць ім медалі, заваяваныя ў Сочы-2014.
Сярод тых, чые апеляцыі CAS задаволіў, ёсць і медалісты лыжнай гонкі на 50 км на Алімпіяды-2014 Аляксандр Лягкоў (золата) і Максім Вылягжанін (срэбра).
Такім чынам, бронзавым прызёрам застаецца расіянін Ілля Чарнавус, якому магло трапіць золата пасля дыскваліфікацыі калегаў па камандзе.
Нарвежац Марцін Ёнсруд Сундбю, які мог атрымаць срэбра, застаўся на 4-м радку, беларус Сяргей Далідовіч — на 5-м (гэта яго найлепшы вынік на Алімпіядах).
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Каментары