Свет11

У Венгрыі і Румыніі з-за спёкі і абмялення Дуная спынілі атамныя рэактары

Упершыню ў гісторыі Венгрыі і Румыніі давялося адключыць атамныя энергаблокі з-за анамальна нізкага ўзроўню вады ў Дунаі.

АЭС у Румыніі. Фота: Andreea Alexandru / AP

Адзіная АЭС Венгрыі ў Пакшы часова спыніла вытворчасць электраэнергіі: у выніку краіна страціла каля 2000 мегават магутнасці. Прэм'ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр папярэдзіў, што ўжо ў найбліжэйшыя дні можа ўзнікнуць энергетычны крызіс, піша Bild.

Спыненне асабліва адчувальнае для Венгрыі, дзе каля паловы ўсёй электраэнергіі выпрацоўваецца на АЭС. На фоне моцнай спёкі спажыванне электраэнергіі расце праз актыўнае выкарыстанне кандыцыянераў, а ўлады заклікалі жыхароў эканоміць электрычнасць у гадзіны пікавай нагрузкі. Прычынай праблемы стаў узровень Дуная: з-за недахопу ападкаў і некалькіх хваляў спёкі вада ў рацэ апусцілася да рэкордна нізкіх значэнняў.

Падобная сітуацыя адбылася і ў Румыніі. Там праз пагаршэнне гідралагічных умоў спынілі другі рэактар АЭС «Чарнаводэ» — адзінай атамнай электрастанцыі краіны. Першы рэактар быў адключаны некалькі дзён таму.

АЭС выкарыстоўваюць ваду з рэк для астуджэння абсталявання, таму значнае абмяленне Дуная прымушае зніжаць магутнасць або цалкам спыняць іх работу.

Каментары1

  • Бес Працоўны
    31.07.2026
    Шаноўныя НН, вы мабыць лічыце, што калі беларус не захапляецца футболам, то яму і не варта вас чытаць кожны дзень.

    Проста цікава, ці будуць якія-небудзь "падвалы" Чытайце яшчэ", пад навінамі з мінулага мундзіялю. Дапішу - гляну.

    Разумею вашу пазіцыю на сцяне ББ (Бастыёна Беларушчыны, так?). Калі у рэдакцыі ёсць аматар футболу, то і за навіны з мундзіялю можна не хвалявацца, пакуль ён будзе жывы і здаровы, гэты аматар футболу.

    Гэта не першае паведамленне пра змяненне рэжыма працы блокаў АЭС у краінах з іншаю эканомікай, не такой як у Беларусі.

    АЭС на р. Арэ у Швейцарыі. Старэйшая ў свеце камерцыйная прыватная АЭС. Спынялі з-за перавышэння парогавай велічыні тэмпературы вады у рацэ.

    Калі б я не памятаў пра сваіх памерлых равесьнікаў з дыпломамі фізікаў, то я б можа і хваляваўся за Каба-Вердэ на мундзіялі болей, чым са сам факт адсутнасці рубрыкі Беларуская АЭС на вашым сайце.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць