Грамадства3737

Гамяльчук, дзіця якога памерла ў радзільні, выйшаў на пікет

4 лютага ў Гомелі на пікет выйшаў Сяргей Башмур, бацька маленькага Мішы, які памёр у радзільні 28 чэрвеня 2017 года, паведамляюць «Моцныя навіны». Сяргей ужо доўгі час спрабуе высветліць, чаму памёр яго сын. Бацькі звярталіся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем правесці разбіральніцтва.

Сяргей Башмур. Фота gomel.today.

Апошняй кропляй стала адмова Следчага камітэта ў завядзенні крымінальнай справы. Смерць устаноўлена, а вінаватых няма — менавіта гэта прымусіла Сяргея выйсці на пікет.

Летам мінулага года ў Гомельскай абласной радзільні на шосты дзень памёр нованароджаны сын Сяргея і Таццяны. Медыцынскае заключэнне — нявызначаная ўнутрычэраўная інфекцыя. Бацькі запатрабавалі разбіральніцтваў. Па выніках экспертызы Следчы камітэт не знайшоў падстаў для падаўжэння расследавання і ўзбуджэння крымінальнай справы. Сяргей падаваў заяву ў Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне адзіночнага пікету. Аднак яму прыйшоў адмоўны адказ.

Сёння ён выйшаў, каб распавесці людзям пра сваю праблему і пра бяздзейнасць гарадскіх уладаў. Разам з неабыякавымі людзьмі Сяргей хоча дамагчыся адкрытасці і галоснасці ў медыцыне.

«Я асабіста сутыкнуўся з тым, што даказаць віну з боку медыкаў практычна немагчыма. Следства па расследаванні спраў, звязаных з медыцынскімі выпадкамі, падобнымі на мой, практычна няма. Следчы збірае інфармацыю, апытваючы тых медработнікаў, якія мелі дачыненне да лячэбнага працэсу. Усе ў адзін голас сцвярджаюць: рабілі ўсё згодна з пратаколам. Забіраецца ўся дакументацыя, у якой усё ўжо добра напісана. Я хачу ведаць ад самага пачатку, што адбываецца з дзіцём, калі яго адрываюць ад грудзей маці: якія прышчэпкі яму робяць, ці належным чынам сочаць за здароўем нованароджанага», — тлумачыць Сяргей.

Пакуль Сяргей атрымлівае толькі адпіскі. Да гэтага часу ніхто не можа растлумачыць яму, адкуль узялася унутрычэраўная інфекцыя і хто вінаваты ў смерці сына.

«Я не збіраюся сядзець на месцы. Хачу, каб гарадскія ўлады навялі парадак у радзільнях, шпіталях, паліклініках. Чаму такое стаўленне да нас, да простых людзей? Чаму замест аказання псіхалагічнай дапамогі маёй жонцы, выпісалі на ўсе чатыры бакі без рэкамендацый? Я ўжо які месяц спрабую дабіцца праўды, даведацца, ад чаго канкрэтна памерла маё дзіця і як гэта прадухіліць у далейшым. Але лекары па-ранейшаму не могуць выразна паставіць дыягназ. Калі з такімі праблемамі не разабрацца цяпер, то любы зможа апынуцца на нашым месцы, — кажа Сяргей. — Я напісаў у Следчы камітэт аб аднаўленні праверкі па нашай справе. Чакаю адказ. Калі мне адмовяць, то буду ісці далей. Хачу, каб кіраўніцтва нашай краіны мяне пачула і нарэшце навяло парадак у нашым рэгіёне, паколькі мясцовыя чыноўнікі не ў стане гэта зрабіць».

Каментары37

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць