Улада77

Затрыманы чалавек, якога падазраюць у выбуху 4 ліпеня

Гэта Аляксандар Корык, які да нядаўняга часу працаваў у кампаніі «Ўладпродімпарт». Ён сам прыйшоў у міліцыі распавесьці пра дзіўны выпадак, што здарыўся зь ім за тыдзень‑два да выбуху.

Гэта 21‑гадовы Аляксандар Корык, які да нядаўняга часу працаваў у кампаніі «Ўладпрадімпарт».

Ён ураджэнец Бярэзінскага раёну, пэўны час вучыўся ў Менскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы.

Як паведаміў БелаПАН Аляксандар Гузаў, сябар затрыманага, зь якім яны разам здымалі кватэру, А. Корык сам зьвярнуўся ў міліцыю і паведаміў пра выпадак, што здарыўся зь ім за тыдзень‑два да выбуху.

Улетку Корык працаваў мэрчындайзерам у кампаніі «Уладпрадімпарт» (звольніўся ў сярэдзіне верасьня), якая пастаўляе ў Беларусь у тым ліку і сок «Садочак», што фігуруе ў справе пра выбух.

Аднойчы, вяртаючыся дахаты пасьля выкладкі тавару ў гіпэрмаркеце «Гіппа», на прыпынку з просьбай закурыць да яго зьвярнуліся невядомыя маладыя людзі, стан якіх ён ацаніў як неадэктваны.

Як быццам у якасьці падзякі за некалькі цыгарэт яны параілі невядомаму зьяжджаць з гораду, паколькі будуць узрываць Менск.
Пра гэта А. Корык распавёў пасьля выбуху сябру, а потым і ў міліцыі.

Пасьля гэтага, паводле А. Гузава, сябра пачалі выклікаць на допыты, а 30 верасьня затрымалі і зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі парвапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Затым на здымнай кватэры супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС правялі пературс, але нічога не знайшлі, паведаміў А. Гузаў. Паводле яго словаў, панятым было сказана, што такія дзеяньні праводзяцца ў сувязі з магчымай датычнасьцю затрыманага да выбуху 4 ліпеня.

2 кастрычніка самога А. Гузава дапыталі ў сьледчым упраўленьні ГУУС Менгарвыканкаму.
Там ён распавёў, дзе быў сам і А. Корык 2, 3 і 4 ліпеня, і пра тое, што сябар не цяміць у хіміі і радыётэхніцы, паведамляе БелаПАН.

* * *

Тым часам Інтэрфакс сёньня паведаміў са спасылкай на кіраўніка прэс‑службы ГУУС Менска Аляксандра Ластоўскага, што сапраўды затрыманы грамадзянін Беларусі па справе выбуху 4 ліпеня. Цяпер праводзяцца апэратыўна‑сьледчыя мерапрыемствы з мэтай устанавіць яго датычнасьць да злачынства.

Каментары7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць