Навука і тэхналогіі88

У Швецыі ствараюць праграму-робата для размоваў з нябожчыкамі 

Кіраўніца пахавальнага агенцтва Fenix Шарлота Руніус з Швецыі шукае добраахвотнікаў для праекта, які дазволіць «паразмаўляць з нябожчыкам», піша Dagen.

З дапамогай штучнага інтэлекта яна разлічвае стварыць бота — праграму, якая будзе ствараць лічбавыя копіі памерлых людзей.

«Сёння мы часта размаўляем з такімі робатамі ў інтэрнэце. Мы можам думаць, што мы гаворым з чалавекам, але гэта не заўсёды так», — кажа пані Шарлота, маючы на ўвазе, што, напрыклад, розныя інтэрнэт-крамы выкарыстоўваюць ботаў для адказаў на пытанні пакупнікоў у пісьмовым чаце на сайце.

Як лічаць у пахавальным бюро Fenix, з дапамогай такога робата можна было б весці з нябожчыкам простыя гутаркі, размаўляць пра надвор'е або ежу. Але пры цяперашніх здольнасцях камп'ютараў немагчыма будзе абмеркаваць з ім падзеі, што адбыліся пасля ягонае смерці. 

На думку Шарлоты Руніус, гэты праект — толькі развіццё таго, што было раней: спачатку ўспаміны пра памерлых захоўваліся ў выглядзе карцін або перапіскі з імі, затым фотаздымкаў, потым відэаролікаў. Надышоў час вывесці ўспаміны на новы ўзровень.

Для рэалізацыі праекта трэба запісаць галасы жывых людзей, якія чытаюць розныя тэксты з рознай інтанацыяй, эмоцыямі, гучнасцю. Пасля іх смерці можна будзе выкарыстоўваць гэты матэрыял для агучвання іх ботаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць