Усяго патроху77

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам

Дачка першай лэдзі Францыі Тыфэн Аз’ер паказала свайго новага каханага. Ён маладзейшы за яе на 20 гадоў. Амаль такая ж розніца ў гадах і ў яе маці Брыжыт з Эмануэлем Макронам.

Тыфэн Аз’ер і Антуан Лёконт. Фота: antoine.lcmte / Instagram

Пра новыя адносіны 42‑гадовай Тыфэн Аз’ер (Tiphaine Auzière), малодшай дачкі Брыжыт Макрон ад першага шлюбу, піша Le Parisien. Яе абраннікам стаў 22‑гадовы студэнт бізнэс-школы Антуан Лёконт (Antoine Lecomte).

Гісторыя прыцягнула ўвагу праз паралель з асабістым жыццём маці Аз’ер. Брыжыт Макрон старэйшая за свайго мужа, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, на 24 гады. У выпадку яе дачкі розніца таксама вялікая: Тыфэн на 20 гадоў старэйшая за свайго каханага.

У канцы жніўня падчарка Эмануэля Макрона падзялілася ў сацсетках кадрамі з паездкі ў Амстэрдам разам з Антуанам Лёконтам. Малады чалавек таксама апублікаваў фота і відэа, на якіх яны разам.

Паводле інфармацыі часопіса Gala, пазнаёміліся яны падчас адпачынку ў Лё-Туке — французскім курортным горадзе, дзе ў сям’і Макронаў ёсць дом.

Знаёмы пары правёў паралель паміж Тыфэн і яе маці яшчэ больш непасрэдна: «Як і Брыжыт, яна слухае толькі сваё сэрца і не звяртае ўвагі на тое, што думаюць іншыя».

Антуан Лёконт родам з Ліля, вучыцца ў французскай бізнэс-школе NEOMA і захапляецца кайтсёрфінгам. Ён таксама стварыў брэнд Mission Kiteboarding, які займаецца рыштункам для гэтага віду спорту.

Тыфэн Аз’ер працуе адвакаткай, мае ўласную юрыдычную фірму ў Парыжы, а ў 2024 годзе яшчэ і выдала свой першы раман Assises («Суд прысяжных»).

Паводле інфармацыі французскіх медыя, адным з супольных інтарэсаў пары стала прадпрымальніцтва. Аз’ер і Лёконт абмяркоўваюць сумесныя прафесійныя праекты, а адвакатка, як сцвярджаецца, збіраецца суправаджаць яго ў Азію, дзе малады чалавек развівае свой бізнэс.

Каментары7

  • UFO
    01.09.2026
    Адна слухае сэрца, а другі ня слухае мозг.
  • Давыд
    01.09.2026
    Шчасця
  • сэр цаня ма
    01.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго43

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць