Грамадства2626

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ

Напярэдадні 1 верасня баранавіцкая школа №1 імя Сяргея Грыцаўца нарабіла шуму суровымі патрабаваннямі да выгляду вучняў: ніякіх яркіх прычосак, макіяжу, манікюру і кідкіх аксесуараў. Як выглядалі дзеці там сёння, паказала раёнка «Наш край».

За некалькі дзён да пачатку навучальнага года сярэдняя школа №1 імя Сяргея Грыцаўца апублікавала асобныя правілы знешняга выгляду для хлопцаў і дзяўчат. Хлопцам забаранілі доўгія валасы, яркія прычоскі, выстрыганне ўзораў на галаве і нават сродкі для ўкладкі, якія робяць выгляд «занадта заўважным». Дзяўчат абавязалі збіраць доўгія валасы ў хвост або касу, адмовіцца ад макіяжу, яркага манікюру, буйных завушніц і іншых кідкіх аксесуараў.

Гэтыя патрабаванні выклікалі хвалю абурэння. Беларусы параўноўвалі школу з «астраўком Паўночнай Карэі» і пісалі, што дзяцей спрабуюць загнаць у шаблоны.

Аднак на фотаздымках і на відэа з лінейкі бачна, што дзеці ўсё ж выглядалі па-рознаму. Хтосьці — даволі строга, хтосьці — больш святочна.

Затое сама ўрачыстасць атрымалася моцна насычанай ідэалогіяй — з пракурорам, дэпутатам, вайсковым аркестрам і чырвона-зялёнымі колерамі.

Каментары26

  • 11 хфатаграфія другі план
    01.09.2026
    Гаворыць сама за сябе
  • Rampapam
    01.09.2026
    Жах і крынж, бал сатаны
  • %
    01.09.2026
    Чырвона-зяленая рускамірская саўдэпія

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу1

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу1

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць