У беларускіх машынах хуткай дапамогі хочуць паставіць трывожныя кнопкі
У машынах хуткай медыцынскай дапамогі ў Беларусі плануюць паставіць трывожныя кнопкі, каб павысіць бяспеку медыкаў і пацыентаў. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента аховы МУС Беларусі Аляксандр Шэпелеў.

Паводле яго слоў, увесь грамадскі транспарт Мінска ўжо абсталяваны такімі кнопкамі і сістэмамі відэаназірання. Пры паступленні сігналу трывогі супрацоўнікі Дэпартамента аховы могуць адразу ўбачыць, што адбываецца ў салоне, і пры неабходнасці аператыўна адрэагаваць.
Падобную сістэму плануюць укараніць і ў хуткай дапамозе. Шэпелеў нагадаў пра нядаўні выпадак у Барысаве, калі пацыент, якога везлі ў бальніцу, нанёс фельчару пранікальнае нажавое раненне.
Чакаецца, што МУС разам з Міністэрствам аховы здароўя ў найбліжэйшы час прапрацуе пытанне ўстаноўкі трывожных кнопак у машынах хуткай дапамогі.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары
Па ступені нябеспекі праца лекара нашмат больш небяспечная, чым у міліцыянера.