Грамадства1919

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці

Аляксандр Лукашэнка прыехаў на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкек і выкаціў там усім цэлы шэраг папрокаў і прэтэнзій. Найбуйнейшых удзельнікаў ШАС — Расію, Кітай і Індыю — ён абвінаваціў у недахопе ініцыятывы, усю арганізацыю — у празмернай маруднасці, а ААН — у няздольнасці дамовіцца. 

Найбольш нечакана Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю. Пачаў ён з перніка — назваў іх трыма наймагутнейшымі дзяржавамі ШАС і заявіў, што менавіта ад іх чакаюць лідарства. Але, паводле яго, пакуль безвынікова.

«Якія мы ні былі б тут раўнапраўныя, мы ж прызнаём, што ў нас ёсць тры наймагутнейшыя дзяржавы — Кітайская Народная Рэспубліка, Індыя, Расійская Федэрацыя. Чакаем ад іх найперш ініцыятывы.

Гэтай ініцыятывы пакуль, на жаль, няма», — сказаў Лукашэнка.

Не задаволіла яго і праца самой ШАС. Лукашэнка звярнуў увагу, што ўдзельнікі арганізацыі шмат разважаюць пра яе асаблівы «шанхайскі дух» і глабальнае значэнне, але не пераходзяць да рэальных дзеянняў.

«Людзі ад нас чакаюць канкрэтных дзеянняў у напрамку шматпалярнасці. Час сыходзіць», — заявіў ён. Калі арганізацыя будзе і далей марудзіць, то, на думку Лукашэнкі, можа ператварыцца ў такую ж малаэфектыўную структуру, як цяперашняя ААН.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ўдзельнікі ШАС нават баяцца адкрыта гаварыць пра неабходнасць змен (у адрозненні ад яго).

Паводле Лукашэнкі, арганізацыя магла б дапамагчы аздаравіць ААН і вярнуць ёй ролю пляцоўкі для вырашэння сусветных праблем, а не «інструмента ў руках Захаду для ціску на суверэнныя і незалежныя дзяржавы».

Саму ААН Лукашэнка папракнуў у тым, што палітычныя рознагалоссі перашкаджаюць ёй рэальна ўдзельнічаць у спыненні ўзброеных канфліктаў. У якасці прыкладу ён згадаў сітуацыю вакол Ірана.

Лукашэнка прапанаваў ШАС самастойна займацца рашэннямі, якія «забуксавалі» ў ААН нібыта праз супраціў Захаду.

У якасці яшчэ аднаго рэцэпта перабудовы сусветнага парадку Лукашэнка прапанаваў Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці. Перамовы наконт яе плануюць афіцыйна запусціць на сесіі Генеральнай асамблеі ААН, а практычнае абмеркаванне працягнуць у лістападзе ў Мінску. Туды Лукашэнка і запрасіў удзельнікаў саміту.

Каментары19

  • кітай і індыя
    01.09.2026
    цалкам упісаныя ў міравы капіталістычны лад.
    Ім няма нагоды нешта пераварочваць.
    Нават статус выгнанніка як у расіі ці ірана, гэта ўсё ж такі статус у сістэме.
  • БТ
    01.09.2026
    Гучная заява, толькі ў наймагутнейшых дзяржаў свае планы.
  • вот так
    01.09.2026
    Европа нам ближе.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць