Грамадства

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

У TikTok з'явіўся фэйкавы акаўнт спевака Аляксея Хлястова. Яго стваральнікі выдаюць сябе за артыста, пішуць жанчынам ад яго імя і спрабуюць перавесці размову ў Telegram. Хлястоў папярэдзіў падпісчыкаў, што за старонкай стаіць не ён і, імаверна, гаворка ідзе пра махлярскую схему.

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў напісаў табе», — так пачынаецца адно з паведамленняў, адпраўленых ад імя спевака.

Фэйкавая старонка ў TikTok капіюе сацсеткі Хлястова: там выкарыстоўваюць яго імя, фота і відэа.

Сярод іншага, на ёй апублікавалі створаную з дапамогай штучнага інтэлекту песню пра «чорна-белы Мінск» на тэму мігрантаў.

Пасля кантакту ў TikTok суразмоўцам прапануюць перайсці ў Telegram. Хлястоў звярнуў увагу, што там ад яго імя могуць выманьваць грошы, прапаноўваць сумнеўныя схемы і «розыгрышы» або спрабаваць атрымаць асабістыя звесткі.

«Людзі, якія стварылі гэты акаўнт, размаўляюць нібыта ад майго імя і прапануюць сваім абанентам перайсці на нейкі Telegram-акаўнт. Ні ў якім разе не пераходзьце ні па якіх спасылках, не вядзіцеся на размовы і на тое, што піша чалавек, нібыта гэта я», — папярэдзіў спявак.

Ён таксама папрасіў падпісчыкаў паскардзіцца на фэйкавы профіль у TikTok.

Аляксей Хлястоў — адзін з вядомых беларускіх эстрадных спевакоў. Апошнія гады ён фактычна пазбаўлены магчымасці працаваць па прафесіі. Раней «Наша Ніва» пісала, што з канца 2021 года Хлястоў не можа выступаць з канцэртамі. У 2023 годзе стала вядома, што артыст трапіў у «чорны спіс» і яму забаронена выступаць нават на карпаратывах. У выніку Хлястоў пайшоў працаваць таксістам.

У маі 2026 года спевака затрымалі. Ён трапіў на Акрэсціна, атрымаў 14 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць