«Нацыянальны Грамадскі Арганізацыйны Камітэт па святкаванні 100-х угодкаў БНР заяўляе, што не мае дачынення да дзеянняў і выказванняў Міколы Статкевіча, якія неправамоцна робяцца ім ад імя Аргкамітэту»,
— паведамляецца ў заяве аргкамітэта.

У дакуменце, падпісаным старшынёй камітэта Міколам Купавам і яго намеснікамі Леанідам Акаловічам і Алесем Жучковым, звяртаюць увагу на тое, што 5 сакавіка Мікалай Статкевіч прыняў рашэнне аб падачы заяўкі на правядзенне вулічнага шэсця і заяўляе аб намеры правесці шэсце нават у выпадку адмовы Мінгарвыканкамам без узгаднення з кіраўніцтвам аргкамітэта.
«Такія дзеянні не адпавядаюць папярэднім рашэнням Аргкамітэта пра святочны фармат адзначэння Дня Незалежнасці і Волі ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі»,
— гаворыцца ў заяве.
-
Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША
-
«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту
-
«Адну мяне прыводзіць у шаленства, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы
Каментары