Грамадства

Ля адміністрацыі прэзыдэнта ідзе вайна з каштанамі

Ля будынку адміністрацыі прэзыдэнта рабочыя станцыі абароны расьлінаў зразаюць квецень каштанаў. Для гэтых працаў задзейнічаная спэцыяльная тэхніка прадпрыемства «Спэцпаркбуд» «Менскзеленбуду». Як патлумачыла Радыё Свабода начальніца станцыі абароны расьлінаў Вольга Безэк, такія працы ля адміністрацыі прэзыдэнта ладзяцца ўжо трэці год запар у той час, калі квітнеюць каштаны.

(Безэк: ) «Гэта замовіла ў нас рэзыдэнцыя прэзыдэнта. Рэч у тым, што ў іх пакрыцьцё плітачнае, гранітнае. І калі суквецьці каштанаў падаюць, калі завязваюцца плады, і людзі гэта растоптваюць, то застаюцца рудыя непрыгожыя плямы на плітцы».

Паводле начальніцы станцыі абароны расьлінаў, гэтыя плямы вельмі складана чысьціць, і таму вырашылі прыбіраць суквецьці, якія знаходзяцца над пліткавым пакрыцьцём, тыя ж, што растуць над газонам, застаюцца.

На пытаньне Радыё Свабода, ці рабілі гэткія ж замовы іншыя менскія ўстановы, спадарыня Безэк адказала, што кветкі каштанаў зразаюць толькі ля адміністрацыі прэзыдэнта.

Спэцыяліст у экалягічным праве юрыст Рыгор Фёрадаў ніколі ня чуў, каб дзе-небудзь у сьвеце такое рабілася з каштанамі.

(Фёдараў: ) «Тое, што ім потым складана гэтую плітку чысьціць… Мне падаецца, што гэтае абгрунтаваньне не дае падставаў рабіць такое з дрэвамі. Па-першае, гэта эстэтычна абражае грамадзянаў, таму што гэта расьліна, якую ўсе заўважаюць, якая вельмі прыгожая. А па-другое, мне здаецца, гэта барбарскі падыход да дрэваў. Нашмат лепш было б, каб яны альбо потым зрэзалі, альбо ўвогуле папросту чысьцілі гэтую плітку. Жыцьцё дрэваў у горадзе… Наадварот, ад іх усё роўна нашмат больш карысьці, чым гэтай цалкам умоўнай шкоды».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў51

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў8

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў51

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць