Здарэнні

У Гродне мужчына пабіў двух таксістаў і пашкодзіў іх аўтамабілі

У Гродне мужчына напаў у двары на таксістаў і пашкодзіў іх аўтамабілі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ноччу ў святочныя выходныя 39-гадовы кіроўца таксі прыехаў на выклік. З пад’езда выбег нецвярозы мужчына і пачаў біць па аўтамабілі «Volkswagen Polo». Таксіст выйшаў, каб абараніць аўто, але зламыснік накінуўся і на яго. Кіроўца змог заскочыць у машыну і трохі ад’ехаць.

На дапамогу калегу прыехаў іншы таксіст. Ён зрабіў хулігану заўвагу, але той збіў кіроўцу, пашкодзіў яго «Renault Logan» і ўцёк.

Зламыснік раней быў судзімы за «Хуліганства» і «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць