У Мінску шукаюць двух мужчын, якія скралі дарагія навушнікі ў краме. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
18 лютага двое мужчын скралі навушнікі за 516 рублёў у гандлёвым цэнтры на праспекце Пераможцаў. Прапажу заўважылі не адразу, толькі пасля таго, як пакупнік адкрыў скрынку і не знайшоў тавар.
Цяпер падазраваных у крадзяжы шукае міліцыя. Калі вы пазналі мужчын на фота, паведамце па тэлефоне: 8 (044) 544 00 92.
Каментары