Здарэнні3939

У Мачулішчах п'яная гаспадыня нацкавала двух сабак на чалавека, а пасля спрабавала і на міліцыянтаў

Ноччу 16 сакавіка ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС паступіў званок ад мясцовай жыхаркі: на яе зяця напалі два сабакі, яму патрэбная дапамога. 

Як пазней патлумачыў пацярпелы мужчына, ён выйшаў з дома ў начную змену і накіроўваўся ў бок прыпынку электрычкі. Па дарозе заўважыў, што непадалёк жанчына выгульвае двух сабак, падобных на колі і баксёра, але асаблівага значэння гэтаму не надаў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Нечакана да мужчыны падбеглі гэтыя два сабакі, настроеныя відавочна агрэсіўна, пасля чаго жанчына крыкнула «фас». Калі адна з жывёл укусіла мінака, ён кінуўся бегчы. Сабакі сталі яго пераследаваць, а жанчына яшчэ раз выгукнула каманду нападу. Мужчына здолеў дастаць мабільны тэлефон і націснуў на першы нумар, што трапіўся. Калі цешча зняла трубку, ён хутка абмаляваў сітуацыю і папрасіў патэлефанаваць у міліцыю.

Супрацоўнікі Мачулішчанскага аддзела міліцыі ўбачылі сабак непадалёк ад месца здарэння. Тыя, атрымаўшы яшчэ адну каманду ад гаспадыні, кінуліся ўжо на іх. Міліцыянты прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю. Папераджальны стрэл спыніў толькі баксёра, наступныя два стрэлы — і другога сабаку. Ён застаўся жывы, у ветклініцы з яго канцавін вынялі дзве кулі.

Як растлумачыў намеснік начальніка Мачулішчанскага аддзела міліцыі Андрэй Бандарчук, гаспадыня сабак — 54-гадовая мясцовая жыхарка. На момант затрымання жанчына знаходзілася ў моцным алкагольным ап'яненні. У жніўні мінулага года яна ўжо прыцягвалася да адказнасці ў падобнай сітуацыі. Тады яна атрымала штраф 460 рублёў.

Цяпер з нагоды здарэння праводзіцца праверка. Верагодна, гаворка будзе ісці пра крымінальную адказнасць за здзяйсненне злоснага хуліганства.

Каментары39

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць