Навука і тэхналогіі1616

У Францыі пачалі будаваць першую ў свеце паўнамаштабную лінію вакуумнага цягніка Hyperloop ФОТЫ

Кампанія Hyperloop Transportation Technologies (НТТ) абвясціла аб пачатку будаўніцтва першай з дзвюх паўнамаштабных ліній тэставай устаноўкі для грузапасажырскіх перавозак. У Тулузу, Францыя, ужо прыбыла першая партыя труб, з якіх будуць будавацца вакуумныя тунэлі.

«Унутраны дыяметр трубы складае 4 метры. Такім чынам, сістэма аптымізаваная як для транспарціроўкі пасажырскіх капсул, так і грузавых кантэйнераў», — адзначаецца ў заяве кампаніі. Для параўнання, унутраны дыяметр танэля мінскага метро складае крыху больш за 5 метраў.

У рамках першай фазы будаўніцтва плануецца сабраць лінію працягласцю каля 320 метраў. Яе эксплуатацыя павінна будзе пачацца ўжо ў гэтым годзе. У 2019 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва ўчастка сістэмы даўжынёй у 1 кіламетр. Трубы гэтай лініі будуць усталяваныя на апорах на вышыні 5,8 метра над зямлёй.

Плануецца, што першая цалкам функцыянальная пасажырская капсула, стварэнне якой на дадзены момант вядзецца іспанскай кампаніяй Carbures, будзе дастаўленая на выпрабавальны аб'ект для зборкі і інтэграцыі ў сістэму ўжо гэтым летам. Яна будзе аснашчаная 28-40 пасажырскімі месцамі і зможа развіваць хуткасць да 1223 кіламетраў у гадзіну.

На дадзены момант распрацоўкай сістэмы Hyperloop займаецца не толькі HTT. Ужо каля года кампанія Virgin Hyperloop One мае ў сваім распараджэнні тэставую лінію, аднак, у адрозненне ад HTT, дыяметр трубы Virgin Hyperloop One складае ўсяго 3,3 метра, што не зусім пасуе для практычнага прымянення, а хутчэй разлічана выключна на дэманстрацыю.

Нагадаем, што ідэю Hyperloop прадставіў ў 2012 годзе інжынер, прадпрымальнік, інвестар і ўладальнік SpaceX і Tesla Motors Ілан Маск. Яна заключаецца ў тым, што ў трубах над паверхняй зямлі ва ўмовах надзвычай разрэджанага паветра, амаль у вакууме, з невялікім інтэрвалам і хуткасцю аж да 1220 кіламетраў за гадзіну будуць перасоўвацца капсулы з пасажырамі або грузамі. Пры гэтым капсула не будзе кранацца сценак трубы з-за эфекту паветранай падушкі, такім чынам пазбягаючы негатыўнага эфекту трэння. 

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Усе навіны →
Усе навіны

Заснаваны беларусам стартап выпусціў ШІ-браўзер

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны». Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны

«Я задзяўблася!» Беларуска ў шаленстве ад якасці сувязі МТС14

Зеландыя: кантынент, які амаль цалкам схаваны пад вадою1

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя13

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць