У Мінску нецвярозы кіроўца легкавіка з 5-гадовым сынам у салоне сутыкнуўся з трактарам, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя здарылася сёння на Каменнай Горцы. Кіроўца аўто не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Пасля ён сутыкнуўся з трактарам, які касіў траву. Дзіця — 5-гадовы сын кіроўцы — знаходзіўся на пярэднім сядзенні без дзіцячага крэсла і не быў прышпілены. Ён з ўдарамі шпіталізаваны. Бацька быў п'яны.
Каментары