Усяго патроху22

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?

На беларускай версіі расійскага сайта Ozon можна набыць таямнічы мёд манука, прычым 225 грамаў ласунку будуць вам каштаваць ажно 302 рублі. У чым яго адметнасць?

Фота: Ozon

На Ozon гэты мёд прадстаўлены ў двух варыянтах пакавання, таму 301,72 рубля — яшчэ і не самая вялікая сума, якую можна за яго аддаць. Калі вы пажадаеце набыць 500 грамаў мёду манука, рыхтуйце ўжо 619,4 рубля. 

Больш за тое, на сайце пазначана, што гэта цана падчас распродажу. Насамрэч, паводле Ozon, слоікі каштуюць утрая даражэй.

За такі кошт вам прапануюць, паводле апісання тавару, арыгінальны мёд манука, выраблены ў Новай Зеландыі.

Гэты прадукт цяпер у трэндах сацсетак: як піша Huffpost, блогеры хваляць мёд манука за антыбактэрыяльныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці, а таксама кажуць, што ён багаты на антыаксіданты. Кажуць, што можна не толькі дадаваць яго ў гарбату і ежу, як звычайны мёд, але і наносіць на раны, лячыць ім прастуджанае горла, выкарыстоўваць як маску для твару і шмат чаго яшчэ.

Дык што ж гэта за мёд?

Сапраўдны мёд манука робяць у Аўстраліі і Новай Зеландыі. Для гэтага пчолы павінны апыляць адзін від расліны — дрэва манука, ці, кажучы па-навуковаму, танканасеннік метлападобны. Мёд манука сапраўды мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці, піша WebMD. Шмат у чым гэта звязана з рэчывам метылгліаксаль, якое ўваходзіць у яго склад.

Вытворцы мёду стварылі спецыяльную шкалу, каб ацаніць яго моц. Гэта рэйтынг пад назвай UMF, які залежыць ад канцэнтрацыі ў мёдзе трох біялагічна актыўных рэчываў: таго самага метылгліаксаля, дыгідраксіацэтону і лептасперыну. Кажуць, што, каб мёд манука насамрэч быў лячэбны, рэйтынг UMF у яго павінен складаць не менш за 10 балаў (у мёду за 302 рублі ён роўны 20 балам). З іншага боку, лекары і даследчыкі не ўпэўненыя, што гэты рэйтынг нешта значыць з пункту гледжання медыцыны.

Ёсць даныя, што мёд манука сапраўды можа паскараць час, за які зажываюць невялікія раны, апёкі і язвы на нагах. Таксама ён можа быць эфектыўны ў лячэнні праблем са скурай, у тым ліку экземы і дэрматыту, у лячэнні прастуджанага горла і паляпшэнні стрававання. Аднак калі вырашыце наносіць гэты мёд на раны, лепш не спяшацца: для такой апрацоўкі ён павінны быць стэрыльна чысты, і лепш даверыць апрацоўку ран прафесіяналам.

Але ж пакуль няма дастатковай інфармацыі, каб казаць, што мёд манука дакладна дапаможа пры гэтых праблемах. Патрэбна больш даследаванняў. Незразумела, ці дастаткова яго антыбактэрыяльнага эфекту, каб лічыць гэты мёд чымсьці большым за дарагі ласунак з Новай Зеландыі. І, дарэчы, не зусім бяспечным: у некаторых людзей мёд манука можа выклікаць алергію. Таксама ў ім шмат цукру, так што людзям з дыябетам ці інсулінарэзістэнтнасцю трэба ставіцца да яго асцярожна.

Некаторыя карыстальнікі падзяліліся ў водгуках да мёду за 302 рублі сваімі ўражаннямі ад яго:

«Мёд спецыфічны на смак, да звычайнага мёду зусім не падобны, але прыемны».

«Набываю яго рэгулярна для падтрымання імунітэту, прымаю як лекі. Падабаецца смак, пах».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • бабруйчанін
    15.11.2024
    Кожныю пчолку адмыслова на " мануку" садзяць..маорі у Н.Зэландзіі і пасля 1 гр за 0,7$ прадаюць " індзейцам")))
  • Бзз
    15.11.2024
    Лапша на вушы. Беларусам лепш есьці той мёд які пчолы зьбіралі ў вашым раёне пражываньня, тады ён цалебны. Любы сапраўдны мёд мае антыбактэрыяльныя уласьцівасьці. А яшчэ карысьней калі пчолкі жаляць, калі няіа алергічнай рэакцыі, то вось гэта карысьць…
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць