Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам усё яшчэ можа адбыцца 12 чэрвеня, як і было запланавана, нягледзячы на тое што ўчора Белы дом абвясціў аб адмене саміту.

«Паглядзім, як пойдзе. Гэта можа нават быць 12-га [чэрвеня]. Мы зараз з імі гаворым. Яны вельмі хочуць гэта зрабіць, і нам бы хацелася гэта зрабіць», — заявіў Трамп журналістам у пятніцу.
За дзень да гэтага амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў КНДР у «адкрытай варожасці» за адмену запланаванага саміту.
Чытайце таксама:
«Калі зменіце свае падыходы, не саромейцеся — тэлефануйце, пішыце». Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам
Пасля гэтага Пхеньян заявіў, што гатовы правесці перамовы з Вашынгтонам «у любы час і ў любым фармаце».
Намеснік міністра замежных спраў КНДР Кім Ке Гван падкрэсліў, што Пхеньян глыбока шкадуе пра рашэнне Вашынгтона адмовіцца ад перамоў.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары