Гісторыя9393

«Чытаць усім, хто абалванены ідэалогіяй «рускага свету»: упершыню «Гісторыю Расіі» напісалі па-беларуску

Дзесьці ў пачатку восені ў продажы павінна з’явіцца «Гісторыя Расіі», якую падрыхтавалі да друку беларускамоўныя гісторыкі.

«Галоўны ўкладальнік кнігі — Лявон Баршчэўскі, наш аўтарскі кіраўнік. Ён напісаў у асноўным савецкі перыяд. Я напісаў дасавецкі перыяд. Культуру Расіі напісаў мастацтвазнаўца Аляксей Хадыка. А пра народы Расіі пісаў Павел Церашковіч», — расказвае «НН» Алег Трусаў.

Адкуль паўстала пытанне аб выданні гісторыі суседняй дзяржавы?

«Кніга напісаная, цяпер карэктуру робім, макет набіраем. Беларускія аўтары павінны напісаць гісторыі ўсіх суседніх краін. Гісторыя Польшчы выйшла, гісторыю Латвіі пераклалі, гісторыю Літвы пераклаў Вінцук Вячорка. Цяпер мы фактычна дапісалі гісторыю Расіі, хочам яшчэ зрабіць гісторыю Украіны. Мы павінны ведаць гісторыю суседзяў са свайго гледзішча, калі хочам захаваць незалежнасць. Ніхто ніколі не пісаў і нават не спрабаваў пісаць гісторыю Расіі з беларускага гледзішча», — кажа Трусаў.

Ці не адказ гэта на тыя выданні, што выходзяць па гісторыі Беларусі ў Расіі ў розных чарнасоценных рэдакцыях.

«У Расіі шмат чаго пішуць, мы не збіраліся даваць нікому адказаў. Гэта адказы на нашы ўнутраныя пытанні, што такое Расія, што такое Расійская імперыя. Мы выкарысталі велізарную колькасць падручнікаў па гісторыі Расіі — больш за трыццаць, пачынаючы ад Карамзіна, заканчваючы сённяшнімі даследчыкамі. Таксама выкарысталі нямецкія, польскія, англійскія крыніцы.

Наша кніга — гэта такі навуковы дапаможнік. Яго можна будзе чытаць студэнтам, вучням старэйшых класаў і проста нашым людзям, якія абалваненыя ідэалогіяй «рускага свету», — кажа Трусаў.

А калі гаворка зайшла пра «рускі свет», то ці атрымалася даць абвяржэнне многім яго міфам?

«Мы напісалі пра міф аб Аляксандру Неўскім, пра Івана Сусаніна, пра вялікага кіеўскага князя Уладзіміра і г.д. Што для нас яшчэ было важна, пішучы гісторыю Расіі, напісаць не толькі аб рускіх, але аб усіх народах, якія там жывуць. У нас ёсць кароткая гісторыя і вугра-фінскіх народаў, і цюркскіх, і каўказскіх, і сібірскіх. Калі пісалі савецкую гісторыю, гэта было самым складаным, то напісалі нацыянальнасці ўсіх знакамітых савецкіх кампазітараў, мастакоў, скульптараў», — расказвае аўтар.

Кніга выйдзе па-беларуску, гэта прынцыповая пазіцыя калектыву.

«Даем вялікую колькасць крыніц, якія мы выкарыстоўвалі. Праблема з гістарычнымі рускімі тэрмінамі, нам іх прыходзілася ці калькай пісаць, ці нешта выдумляць. У іншых краінах проста не было такіх з’яваў. Напрыклад, апрычнікі часоў Івана Жахлівага. Стараліся даваць беларускамоўныя пераклады, але давалі ў дужках арыгінальную рускую тэрміналогію.

Хай расейцы перакладаюць на рускую мову і выдаюць. Мы прынцыпова пішам па-беларуску. Калі нехта хоча перакласці, то пры захаванні аўтарскіх правоў, калі ласка. Мы так пісалі, што нас цяжка будзе крытыкаваць. Мы пісалі аб’ектыўна, без эмоцыяў, спасылаемся на расійскіх гісторыкаў. Паўсюль спасылаемся толькі на факты», — расказвае спадар Алег.

Пры гэтым усім кніга выйдзе выключна з беларускіх пазіцый.

«Мы апісвалі падзеі з беларускага гледзішча, а яно не такое, як у нашых суседзяў. І не ўсе ўкраінскія ці польскія героі, героі для нас. І не можа быць аднолькавым стаўленне да Напалеона ў французаў, беларусаў і рускіх.

Вось, напрыклад, асоба Аляксандра Суворава, я яго апісваю, як здольнага палкаводца, які праславіўся падчас турэцкіх войнаў, які ледзь не выйграў першую вайну з Напалеонам. А з другога боку я апісваю, як ён выразаў Прагу, якія злачынствы рабіў падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Для нас гэта не герой, а акупант», — заканчвае аповед Алег Трусаў.

Каментары93

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае13

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць