Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 72 раёнах Беларусі, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У сувязі са складаным пажаранебяспечным становішчам цалкам закрыты лясы ўсіх паўднёвых абласцей краіны — Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай. Часткова закрыты для наведвання лясы Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Увядзенне забароны на наведванне лясоў прадугледжвае поўную адмову ад наведвання ляснога фонду людзьмі, у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д. Не дапускаецца таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары