Улада9595

«Беларусь — гэта недадзяржава і армія здраднікаў»: ольгінскія боты накінуліся на ўзламаны твітар Максіма Рыжанкова

«НН» ужо паведамляла, што 11 чэрвеня быў узламаны твітар першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова. Невядомыя зламыснікі ад яго імя выклалі фэйкавае выбачэнне перад расіянамі за «арганізаваныя намі меры супраць Расійскай Федэрацыі ў галіне інфармацыйнай бяспекі».

Максім Рыжанкоў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Быў падроблены дакумент, які нібыта падпісала кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Адметна, за палову дня беларускія спецыялісты так і не вярнулі кантролю над гэтым акаўнтам.

Найбольш звяртае ўвагу, што каментаваць фэйкавы допіс кінуліся так званыя «ольгінскія боты», а менавіта карыстальнікі з спецыяльна створанымі пад падзею пустымі акаўнтамі. Усе боты маюць прыкладна аднолькавыя нічым не адметныя нікі: «Лена Смірнова», «Вольга Жукава», «Святлана Якаўлева», «Алена Сакалова», «Марыя Іванова».

Тролі найперш кідаюць спасылкі на тыя сайты, якія паверылі, што Рыжанкоў насамрэч такое напісаў, а пасля ідзе атака ў бок Беларусі, а не чыноўніка. Вось што пішуць боты:

«Наша «брацкая» Беларусь хлусіць ад усёй душы»

«Беларусь — гэта прыкол, што такое, не разумею»

«Беларусь, мне здаецца, нават пагроза для Расіі»

«Беларусы крыўдзяць найбліжэйшага саюзніка»

«Яны страцяць свайго сябра і брата ў асобе Расіі, бо яны няўдзячныя»

«Яны Расію абражаюць, годзе гэта цярпець»

«Бацька адкрыў сезон палявання на Расію і хоча грошай, і ўвесь час хлусіць»

«Я ім ужо не давяраю. Дзе ім выгадна — скажуць праўду, дзе не — схлусяць»

«Беларусь — гэта армія здраднікаў, ім давяраць нельга»

«Жыхары Беларусі жывуць за расійскія грошы»

«Гэтая дзяржава сама па сабе не існуе»

«Беларусь як дзяржава не існуе»

«Беларусь — гэта недадзяржава»

«Нават дзякуй не скажуць, сволачы»

Фактычна гэта першы падобны выпадак такой падрыхтаванай загадзя і спланаванай кібератакі на беларускага чыноўніка. Раней нешта падобнае расійская «фабрыка троляў» вырабляла з украінскімі чыноўнікамі і экспертамі. Цяпер, як бачым, справа дайшла і да беларусаў. У выпадку з Рыжанковым бачыцца акурат кібератака не супраць канкрэтнага чыноўніка, а супраць усёй дзяржавы. І ў будучыні Беларусь мусіць ведаць, як адказваць на падобныя выклікі.

Каментары95

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома23

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа8

Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу1

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам11

Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай2

Кіраўнік памежнай заставы ў Літве: Мяркую, у Беларусі нелегалаў вучаць пераадольваць фізічны бар’ер2

Гродзенца, які чатыры гады хаваўся ў горадзе ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму3

У Іспаніі загадкава загінуў экс-чыноўнік МУС Украіны ў месцы, дзе забілі расійскага лётчыка2

«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з венесуэльскіх какава-бабоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома23

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць