Грамадства1313

Узламаны Twitter намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі 

На старонцы першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова 11 чэрвеня з’явіўся допіс і фота ліста на імя кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Антона Вайно за подпісам Наталлі Качанавай. У лісце «ад імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выказваюцца прабачэнні расійскім калегам за арганізаваныя намі меры супраць Расійскай Федэрацыі ў галіне інфармацыйнай бяспекі», піша Еўрарадыё.

Як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, гэты допіс ў «Твітары» ён не рабіў, а такога ліста за подпісам Наталлі Качанавай не існуе.

«Усё, што там апублікаванае, не адпавядае рэчаіснасці. І каментаваць тут няма чаго, бо ўзламаная старонка і ўзламаная мая электронная пошта. Усё, што там цяпер распаўсюджваецца, — гэта ўсё правакацыя. Тым больш, калі вы паглядзіце, то ўбачыце, што апошнім часам я ў гэтым акаўнце ніякіх дзеянняў не рабіў».

Сапраўды, апошні допіс у «Твітары» Максім Рыжанкоў зрабіў у 2016 годзе, і да канца траўня 2018 года сваім акаўтам не карыстаўся.

Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, пра якое ідзе гаворка ў лісце, пройдзе ў Мінску 19 чэрвеня.

Адметна, што гэты допіс на старонцы Максіма Рыжанкова з’явіўся напярэдадні разгляду ў Вярхоўным судзе Беларусі апеляцыі па «справе Рэгнума» — яна прызначаная на 12 чэрвеня. Дзень, на які прыпадае святкаванне Дня Расіі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы13

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць