Культура55

Мінскі планетарый збірае грошы на новае абсталяванне праз краўдфандынг. Што прапануе наўзамен?

Мінскі планетарый ужо два тыдні збірае грошы на чатыры новыя праектары для паказу ўнікальных сферычных фільмаў, якія зараз дэманструюцца на вельмі састарэлым абсталяванні.

На момант напісання артыкула 75 чалавек праз talaka.by ужо ахвяравалі больш за 2000 рублёў з 12 300 неабходных, што складае ўсяго 16% ад мэты. Да заканчэння кампаніі засталося 48 дзён.

«Тэхналогія «поўнага купала» падобная на IMAX. Але, у адрозненне ад IMAX, экран нашмат большы, ён размяшчаецца зверху і за вамі ў 360 дзівосных градусаў», — распавядаецца ў апісанні кампаніі.

Ахвяраваць можна розныя сумы — ад 3 да 5000 рублёў, а наўзамен арганізатары абяцаюць падарункавыя сертыфікаты на наведванне паказаў, клубныя карткі на цэлы год і брэндаванне планетарыя за самыя буйныя ахвяраванні. Дазволяць нават есці поп-корн падчас сеансаў (звычайна гэта забаронена).

Мінскі планетарый адчыніў свае дзверы ў далёкім 1965 годзе. Зорная зала, якая змяшчае 120 гледачоў, мае купалападобны экран і спецыяльнае абсталяванне для праецыравання зорнага неба і сферычных фільмаў. А ў шасціметровай вежы абсерваторыі ўсталяваны тэлескоп Carl Zeiss з павелічэннем у 300 разоў.

Пры ўмовах яснага надвор’я кожны ахвотны можа абсалютна бясплатна паназіраць тут за плямамі на Сонцы, пабачыць Месяц з ягонымі кратарамі і гарамі, а таксама Венеру, Марс, Юпітэр, Сатурн, двайныя і кратныя сістэмы зорак, характэрныя туманнасці і блізкія галактыкі. Шчырыя супрацоўнікі з задавальненнем распавядаюць пра асаблівасці ўсіх касмічных аб’ектаў і адказваюць на любыя пытанні.

Рэгулярна тут праводзяцца навукова-папулярныя лекцыі пра космас. Напрыклад, нядаўна распавядалі пра астранамічныя з’явы ў летапісах і хроніках Вялікага Княства Літоўскага.

За анонсамі бясплатных падзеяў можна сачыць на сайце абсерваторыі і ў суполках планетарыя ў сацсетках.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Заснавальніка найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы дронаў, кампаніі Fire Point, спыталі пра ўзровень беларускай СПА. Яго адказ здзівіў98

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць