Грамадства1313

У Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў «Дарогі смерці»

77 гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, у вёсцы Мікалаева каля мястэчка Ула савецкія канваіры расстралялі калону вязняў беразвецкай турмы.

У Беразвеччы (зараз частка Глыбокага) знаходзілася турма НКВД. Калі пачалася вайна, савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць здаровых вязняў, якія былі патрэбныя як рабочая сіла, на ўсход. 24 чэрвеня іх пагналі пешшу да Віцебска. Шмат вязняў было забіта на тэрыторыі турмы ў Беразвеччы, шмат забівалі па дарозе.

У поўдзень 26 чэрвеня 1941 года калона перайшла мост праз Дзвіну. У гэты час у небе з’явіліся нямецкія самалёты, з якіх былі зробленыя стрэлы па канваірах. Пасля гэтага канваіры расстралялі з кулямётаў усю калону. Колькі людзей было забіта, няма дакладнай лічбы і зараз. Па розных ацэнках, там загінулі ад некалькі соцень да двух тысячаў чалавек. Гэта былі жыхары Глыбокага, Шаркаўшчыны, Дзісны, Паставаў, Докшыц, Мёраў і навакольных вёсак і мястэчак. Поўны спіс вязняў недаступны і зараз, бо знаходзіцца ў закрытых архівах.

Шлях вязняў з Глыбокага да Мікалаева атрымаў назву «Дарога смерці». Адметнасць гэтай трагедыі ў тым, што большасць гэтых людзей не была асуджаная нават па тагачасных савецкіх законах, яны проста знаходзіліся пад следствам. Шмат людзей было забрана ў апошнія дні — з 22 па 24 чэрвеня. Па апошняй інфармацыі, тут былі забітыя і два каталіцкія святары.

Зараз тут кожны год 26 чэрвеня ў 11 гадзін адбываецца святая Імша за душы бязвінна забітых людзей.

У гэтым годзе ў Мікалаева прыбылі пробашч з Глыбокага ксёндз Мікалай Ціхановіч, пробашч з Ушачаў ксёндз Віталь Галец, пробашч з Шуміліна айцец Анджэй Юхневіч, ксёндз Вячаслаў Барок, які служыць у Віцебску і Расонах, супрацоўнік Віцебскай курыі айцец Клеменс Верт. Апошняму ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка не дазволіў выконваць абавязкі святара ў Беларусі, бо айцец Клеменс — грамадзянін Расіі. Таму ён прысутнічаў на Імшы як звычайны вернік. Прыйшлі таксама мясцовыя вернікі.

Усіх прывітаў пробашч парафіі ў Мікалаева ксёндз Аляксандр Півавар, які папрасіў ксяндза Мікалая Ціхановіча, пробашча з Глыбокага, ўзначаліць гэту Імшу. Ксёндз Мікалай адзначыў, што для глыбоцкай парафіі гэта асаблівае месца, бо тут загінулі людзі, частка з якіх была ў свой час глыбоцкімі парафіянамі. Таму ён заклікаў маліцца за іх душы, а таксама за тое, каб такая трагедыя больш не паўтарылася.

Са словам да вернікаў звярнуўся ксёндз Вячаслаў Барок. Ён адзначыў, што тут ляжаць парэшткі бязвінна забітых людзей, ахвяр камуністычнага рэжыму. Мы і зараз дакладна не ведаем іх колькасць, бо архівы закрытыя. Святар адзначыў, што ў нашай краіне не будзе будучыні, пакуль дзяржава і грамадства не асудзіць камунізм, як у свой час быў асуджаны нацызм. Засакрэчванне архіўных звестак святар назваў шляхам у нікуды. Гэтым цяперашняя ўлада кідае цень таго злачынства і на сябе.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць