Улада

Вольга Мянцюк асуджаная на 2 гады ўмоўна

На 2 гады ўмоўна асуджаная Вольга Мянцюк. Такое рашэнне прыняў суд Мінскага раёна і Заслаўя. Вольга Мянцюк была прызнаная вінаватай у перадачы кіравання аўтамабілем асобе, якая была ў нецвярозым стане — свайму мужу Раману Менцюку, асуджанаму днямі да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле рашэння суда, Вольга Мянцюк мусіць выплаціць кампенсацыю МУС Беларусі за яе вышук у памеры 2,77 млн рублёў, а таксама каля 990 тысяч Міністэрству аховы здароўя за лячэнне пацярпелых падчас аварыі на трасе Мінск‑Мікашэвічы.
Калі гэтыя грошы Мянцюк не заплаціць на працягу месяца, на яе маёмасць будзе накладзены арышт.

«Інтэрфакс» адзначае, што дзяржаўнае абвінавачванне прасіла для яе толькі адзін год абмежавання волі, але суд прызначыў больш жорсткае пакаранне. Нагадаем, Вольга Мянцюк знаходзіцца на 8‑м месяцы цяжарнасці.

Эўрарадыё

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў51

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў51

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць