Улада77

Менцюка асудзілі на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму

Ён абвясьціў галадоўку, сказаўшы, што ягонае далейшае жыцьцё бессэнсоўнае.

Суд Менскага раёну і суду гораду Заслаўя асудзіў Рамана Менцюка на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму (арт. 317, ч.2 КК).

Раман Мянцюк сказаў, што будзе і надалей адмаўляцца ад ежы, бо ягонае далейшае жыцьцё бессэнсоўнае.

Прысуд можа быць абскарджаны цягам 10 дзён у Менскім абласным судзе.

***

Пракурор папрасіў пакараць Рамана Менцюка 5 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

Мянцюк абвясьціў галадоўку, кажучы, што ён невінаваты: «Я толькі парушаў правілы дарожнага руху».

Таксама ён сьцьвярджае, што падчас сьледзтва да яго ставіліся прадузята, але ён ніякі не крымінальнік.

«Я мужчына са сваёй годнасьцю і не хачу вяртацца ў зону, у выпадку заключэньня ў калёнію, туды ісьці не зьбіраюся».

Але абскарджваць прысуд Раман Мянцюк не зьбіраецца.

Пракурор матываваў такую жорсткую меру прысуду тым, што на вольным пасяленьні Мянцюк можа ўцячы, як ён уцёк у Маскву.

Адвакат просіць пакараць свайго падабароннага, але не садзячы ў турму.

Прысуд будзе абвешчаны ў 12:10.

***

Сёньня ў судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе (слуханьні ідуць ў памяшканьні суду Маскоўскага раёну сталіцы) працягваецца працэс над Раманам Менцюком.

Нагадаем, што 2 сакавіка 2008 г, кіруючы сваім аўто «фальксваген гольф», на хуткасьці каля 160 км/г нецьвярозы Раман Мянцюк выклікаў аварыю на 8-м кілямэтры трасы Менск — Мікашэвічы. Ён урэзаўся ў некалькі аўтамабіляў, якія, як паказала разьбіральніцтва ў судзе, супрацоўнікі ДАІ выставілі на дарозе ў якасьці заслоны з мэтай спыніць парушальніка.

Мянцюк сваю віну прызнаў, але папрасіў суд прызначыць яму пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі.

Заўтра, 30 кастрычніка, у судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе пачнецца працэс над ягонай жонкай Вольгай, якая знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасьці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны8

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу10

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны8

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць