Грамадства33

Дзяўчына з Маладзечна не хацела здаваць ЦТ па гісторыі Беларусі, але ў выніку атрымала 100 балаў

Фота Маргарыты Кубліцкай.

Думаеце, што вывучыць і палюбіць прадмет за адзін навучальны год немагчыма? Выпускніца СШ №1 горада Маладзечна Маргарыта Кубліцкая змагла, ды яшчэ здала яго на максімальны бал.

− Ці падабалася табе гісторыя Беларусі ў школе?

− Я заўсёды спадзявалася, што адзіны прадмет, які я не буду здаваць на ЦТ, − гэта гісторыя Беларусі. Я думала, што ў мяне не атрымаецца запомніць усе даты, не люблю лічбы. Але прыйшлося здаваць тэставанне для паступлення.

− Як праходзіла падрыхтоўка да ЦТ?

− Рыхтавалася на працягу гэтага навучальнага года з рэпетытарам. Люблю, калі мне ўсё падрабязна расказваюць, тлумачаць незразумелае. Гісторыя мяне захапіла.

І толькі з гэтага года я па-сапраўднаму палюбіла гэты прадмет.

− Ці ставіла мэту здаць менавіта гісторыю Беларусі на 100? Або было жаданне атрымаць максімальны бал па іншых прадметах?

− Была мэта здаць усе прадметы на высокія балы, таму што планавала паступаць толькі на бюджэт. Але каб на 100, ды яшчэ і гісторыю Беларусі — не.

Падчас падрыхтоўкі я, мой рэпетытар і асабліва мая маці рабілі стаўкі на грамадазнаўства. І ў выніку дапусціла адну памылку, было крыўдна. А пасля вельмі здзівілася, калі ўбачыла вынікі па гісторыі.

− Ці было цяжка сумяшчаць падрыхтоўку да ЦТ і вучобу ў школе, падрыхтоўку да школьных іспытаў?

− Так, было вельмі складана. Асабліва ў канцы навучальнага года, калі трэба было рэпеціраваць канцэрт да апошняга званка, выпускнога вечара, таксама трэба ж было рыхтавацца да школьных экзаменаў.

У канцы года нават не хапала часу на сон (смяецца). Паўсюль было шмат інфармацыі, пачыналася паніка, здавалася, што нічога не паспею. Але потым сабралася з думкамі. Таксама падтрымліваў рэпетытар, гаварыў, што я ўсё ведаю і ўсё выдатна здам.

− Хапала часу на хобі, сяброў?

− Так, я займалася танцамі, гуляла з сябрамі па выхадных.

− Як бацькі паўплывалі на тваю падрыхтоўку да ЦТ? Ці была нейкая падтрымка, дапамога з іх боку?

− Па-першае, гэта маці знайшла мне рэпетытара, па-другое, бацька быў заўсёды побач, адвозіў на машыне туды, куды было трэба.

− Як здала іншыя прадметы?

− Руская мова-84, грамадазнаўства-98.

− Куды плануеш паступаць?

− Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Спецыяльнасць — культуролаг, накірунак PR і рэклама. Гэта мой выбар, бацькі не вельмі рады, але адгаворваць не сталі.

− Як плануеш адпачыць летам пасля такога складанага вучэбнага года?

− Лета правяду ў Беларусі, буду наведваць музычныя фестывалі.

− Што можаш параіць будучым выпускнікам?

− Жадаю разлічваць на свае сілы і толькі крышачку на шанцаванне, таму што ўсё вось гэта «табе так пашанцавала» − поўная бязглуздзіца. Трэба вучыцца і ўкладваць усяго сябе ў падрыхтоўку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць