Грамадства2121

Самы вядомы мінскі мурал зафарбавалі «праз скаргі жыхароў»

27 ліпеня рабочыя зафарбавалі самы вядомы мінскі мурал — «Чалавека без твару», таксама вядомага як «Анёл Смерці». Цяпер замест яго — сценка брудна-жоўтага колеру. Спачатку чыноўнікі тлумачылі знішчэнне «Чалавека без твару» тым, што праводзяць «цеплавую мадэрнізацыю» шматпавярховіка. Але ў ЖКГ Кастрычніцкага раёна Еўрарадыё распавялі, што прычын было дзве: тэхнічная і ідэалагічная.

Фота: Еўрарадыё.

«Графіці зафарбаванае па рашэнні рабочай групы ў адміністрацыі раёна. Быў здзейснены выхад на месца, і канстатавана, што тэхнічны стан графіці пагоршыўся: пачала адвальвацца тынкоўка, трэскацца фарба. А наогул, гэта ўсё на падставе таго, што было вельмі шмат скаргаў ад жыхароў. Прэтэнзій было шмат першапачаткова, асабліва ад маці. Людзі не зразумелі тэматыку».

Мурал даўно выклікаў нараканні з боку жыхароў навакольных дамоў. Яны называлі выяву чалавека ў капюшоне са свечкай замест твару празмерна дэпрэсіўнай. Пісаліся скаргі і ствараліся петыцыі з просьбай зафарбаваць яго ці змяніць малюнак. Але ствараліся і петыцыі з патрабаваннем захаваць мурал.

Дом на Варанянскага, 13 к1, на якім быў намаляваны «Чалавек без твару», мы не знайшлі ў спісах на капітальны рамонт на 2018 год. Цеплавая мадэрнізацыя, якой чыноўнікі тлумачылі знішчэнне мурала, з’яўляецца часткай капітальнага рамонту.

Чакаецца, што аўтар «Чалавека без твару», грэчаскі мастак Ino зробіць заяву наконт знішчэння мурала. Пакуль ён ніяк гэта не каментаваў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць