Здарэнні4646

Сілавікі затрымалі намесніка старшыні ЛДПБ

На днях у Віцебску затрымалі намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Ярмыкіна. Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі некалькі інфармаваных крыніц.

Фото: ldp.by
Сяргей Ярмыкін (другі справа, з георгіеўскай стужкай) разам з аднапартыйцамі. Фота: ldp.by.

«Затрымалі Ярмыкіна і яшчэ некалькіх яго таварышаў. Некаторыя былі раней судзімымі і нідзе не працавалі. Іх падазраюць у ашуканстве», — сказаў суразмоўца.

Па словах яшчэ адной крыніцы, гэтая група асоб спрабавала вырашыць пытанні па змякчэнні пакарання для былога дырэктара Аршанскага авіярамонтнага і інструментальнага заводаў Уладзіміра Траецкага, якога ў пачатку года прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. «»Казыралі» сувязямі і патрабавалі грошы. Завалодалі некалькімі тысячамі даляраў, калекцыяй манет і ювелірнымі вырабамі. Але першапачаткова не планавалі выконваць абавязацельствы», — сказала крыніца.

Сяргей Ярмыкін балатаваўся ў дэпутаты, з'яўляецца старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі ЛДП.

Кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч сказаў Tut.by, што ў гэтай гісторыі «палітыкі дакладна няма». «Гэта пытанні камерцыі і бізнэсу. Але мы пакуль асцярожныя ў ацэнках. Хай пройдзе праверка», — заявіў Гайдукевіч. «У нашай партыі 50 тысяч сябраў. Таму ўсякае бывае. Але я паставіў задачу да 2019 года ачысціцца і пазбавіцца ад непатрэбных пытанняў. Каб у партыі былі адны «цнатлівыя», як я», — дадаў палітык.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»10

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»10

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць