Свет66

Ілан Маск распавёў пра стомленасць і праблемы са здароўем

Заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск у інтэрв'ю The New York Times распавёў, што вымушаны праводзіць на працы па 120 гадзін на тыдзень і не адрывацца ад кіравання кампаніі суткамі. Мільярдэр прызнаўся, што падобны рэжым выклікае ў яго праблемы са сном і празмерную стомленасць, а блізкія заклапочаныя станам яго здароўя.

Па словах Маска, мінулы год стаў для яго «самым цяжкім і балючым» за ўсю яго кар'еру. «Ён быў пакутлівым», - дадаў ён. Мільярдэр распавёў, што свой дзень нараджэння 28 чэрвеня, гэтак жа як і ноч пасля яго, ён цалкам правёў у офісе Tesla. Сёлета яму споўнілася 47 гадоў. Праз некалькі дзён ён ледзь паспеў на вяселле свайго брата ў Каталоніі, куды прыбыў за дзве гадзіны да цырымоніі проста з завода кампаніі. Адразу ж пасля вяселля ён зноў сеў у самалёт і вярнуўся ў штаб-кватэру Tesla.

«Былі часы, калі я не пакідаў завод на працягу трох ці чатырох дзён, не выходзячы ўвесь гэты час на вуліцу. Усё гэта адбывалася за кошт часу, які я мог бы патраціць на дзяцей і сустрэчы з сябрамі», — дадаў прадпрымальнік.

Адказваючы на пытанне, як гэта адбілася на яго здароўі, Маск прызнаў, што падобны графік цягне за сабой праблемы. «Насамрэч усё гэта не вельмі добра. У мяне ёсць сябры, якія сапраўды былі гэтым заклапочаныя», — сказаў ён.

Па словах Маска, ён мае праблемы са сном і вымушаны прымаць снатворнае. «Вельмі часта я сутыкаюся з выбарам — не спаць наогул ці прымаць снатворнае», — заўважыў ён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай15

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»77

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай15

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць