Зборная журналістаў выйграла футбольны турнір памяці Генадзя Карпенкі
Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў перамагла ў штогадовым футбольным Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі.
Зборная БАЖ гуляла з жалобнымі стужкамі на знак памяці пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая.
Другое месца ў каманды партыі АГП, трэцяе — у каманды партыі БНФ.
Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.
Каментары