Прэзідэнт Пятро Парашэнка падпісаў указ, які ўводзіць у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб спыненні дамовы аб дружбе паміж Украінай і Расіяй, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
У прыватнасці, спыняецца дзеянне Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй, падпісанай 31 мая 1997.
Згодна з указам прэзідэнта, зараз Міністэрства замежных спраў Украіны заявіць Расіі аб жаданні Украіны спыніць дзеянне гэтага дагавора і ўнесці на разгляд Парашэнкі праект закона аб спыненні дзеяння пагаднення.
Таксама МЗС павінен праінфармаваць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, іншыя міжнародныя арганізацыі аб жаданні Украіны спыніць дзеянне дамовы аб дружбе з РФ і падставы спынення.

Каментары